Вядомыя беларускія пісьменьнікі, артысты, мастакі, дый звычайныя беларускамоўныя людзі часьцяком трапляюць, так бы мовіць, у замкнёную прастору — да прыкладу, у шпіталь. Як яны там сябе пачуваюць? І як ставяцца да такіх людзей лекары, мэдсёстры, санітаркі, суседзі па палаце?