Прадпрымальнікі магілёўскага рынку “Крыніца” маюць намер правесьці 15 лютага 2009 году мясцовы рэфэрэндум. Яны хочуць высьветліць, ці падтрымліваюць жыхары мікрараёну “Саломінка”, дзе рынак месьціцца, намер улады перанесьці яго ў іншае месца. У гарвыканкам ужо пададзены неабходныя дакумэнты. На месцы рынку ўлада задумала ўзьвесьці спартовы комплекс. 28 кастрычніка прадпрымальнікі павінны ўжо былі вызваліць месца для будаўнічай пляцоўкі, аднак, як высьветлілася, новае месца, адведзенае пад рынак у гэтым жа раёне, не падрыхтаванае. Раней гандляры ўжо сабралі шэсьць тысяч подпісаў за захаваньне рынку, аднак гэта не паўплывала на намеры ўлады. Далей.
Сёньня ў Магілёве адкрылі помнік ахвярам галакосту. Шэсьцьдзесят сем год таму, у кастрычніку, фашысты пачалі зьнішчаць вязьняў магілёўскага гета. Дагэтуль невядома, колькі габрэяў было забіта. Гісторыкі кажуць пра дзесяць-дванаццаць тысяч. Магілёўская габрэйская грамада дамагалася ўшанаваньня іх памяці не адзін год. Помнік з высечанымі ў камені далонямі — сымбалем душ людзей, якія загінулі ў гета — усталявалі на вуліцы Віленскай. Тут фашысты меркавалі зрабіць уваход у гета. Падрабязьней.
Очередной модуль "Основы невербальной коммуникации" состоится 14 - 16 ноября 2008г.
НЛП-Практик.
( Read more... )
НЛП-Практик.
( Read more... )
У шклоўскім райвыканкаме кажуць, што завод спынілі дзеля рэканструкцыі. Чыноўнікі прызнаюць, што рэканструяваць завадзкое абсталяваньне вымусіла барацьба за рынкі збыту. Вядома, аднак, што пры канцы кастрычніка чатыром прадпрыемствам Магілёўшчыны Рассельгаснагляд забараніў увозіць прадукцыю на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі. Рассельгаснагляд мае прэтэнзіі да сыстэмы кантролю харчовай прадукцыі на гэтых заводах. Сярод іх — і шклоўскі масларобны завод. Падрабязьней
4 октября в университете им.Кулешова, ЦЕНТР ЖИВОГО РОКА и студия авторской песни ВЕРТОЛЕТ представляют благотворительный концерт БЕЛЫЕ КРЫЛЬЯ. Вход по совести, условная плата - добровольный взнос (любая сумма) в помощь "Могилевскому детскому хоспису". Потенциальным узникам совести просьба не беспокоить. Начало в 17.00

Сёньня Ленінскі суд Магілёва разгледзіць адміністрацыйную справу супраць бязногага інваліда-вазочніка Ўладзімера Вусікава.
Яму інкрымінуецца правядзеньне несанкцыянаванага пікету ля будынка Магілёўскага гарвыканкаму. Уладзімер Вусікаў пікетаваў гарвыканкам другога верасьня. Ён патрабаваў, каб яго аднавілі ў чарзе на атрыманьне сацыяльнага жытла, а таксама каб кампэнсавалі яму кошт пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэньне.
Суд над інвалідам пачнецца а чатырнаццатай гадзіне.
Сёньня ж Бабруйскі гарадзкі суд разгледзіць грамадзянскую справу супраць грамадзкага актывіста Алеся Чыгіра. Яе распачалі па пазове жыхара Бабруйску таксіста Сяргея Касіловіча, які праз суд намагаецца спагнаць з актывіста кампэнсацыю маральнай шкоды.

Анонс. 29-га кастрычніка ў 17.30 на тэлеканале "Лад" выйдзе рэпартаж "Каханне і смерць у горадзе М.". Пра Магілёўскую даўніну і каханне, натуральна. Глядзець дзяўчынкам - будуць прываротныя рэцэпты.
В последний раз по низкой цене!!!
СЕРТИФИКАЦИОННЫЙ ТРЕНИНГОВЫЙ КУРС
Вы общительны, коммуникабельны, чувствуете, что работа с людьми – это ваше?
А знаете, как работать с людьми, реализовывать свои таланты общения и при этом отлично зарабатывать?
Сертификационный курс «Технология подбора персонала» - то, что вы искали!
( подробнее... )
У Магілёве выстаўляецца на продаж амаль 49 працэнтаў дзяржаўных акцыяў цэнтральнага ўнівэрмагу. Паводле афіцыйнай інфармацыі, больш як 132 тысячы акцыяў прадаюцца за шэсьць мільярдаў рублёў.Далей.
Збор подпісаў пачалі ўчора актывісты незарэгістраванага руху “Маладая Беларусь”. Актывісты незарэгістраванага руху “Маладая Беларусь” сёньня распачалі збор подпісаў за ўсталяваньне памятнага знаку на будынку, у якім 12 ліпеня 1918 году прадстаўнікі магілёўскай грамадзкасьці падтрымалі абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяпер у гэтым будынку месьціцца абласны краязнаўчы музэй, а ў 1918 годзе было гарадзкое казначэйства. Далей
Гурт "Без білета" адпраўляецца ў тур па Беларусі. У лістападзе яны наведаюць адразу два гарады Магілёўскай вобласьці:
7 лістапада 2008 - Менск, клюб "Рэактар"
14 лістапада 2008 - Магілёў, клюб "Ліга"
15 лістапада 2008 - Гомель, ГЦК
23 лістапада 2008 - Бабруйск, Палац мастацтваў
28 лістапада 2008 - Баранавічы, клюб "New Sound Land"

*Ну і таксама наўздагон - навіна пра "Дзень безбілетніка", прыдуманы гуртом.