Приветствую Вас Гость | Могилевская Интернет-Галерея | Регистрация | Вход
Логотип - Могилевская Интернет-Галерея
Меню сайта
Категории каталога
Фото-жизнь [31]
Все о фотографии [4]
Основы композиции [6]
Имена белорусской фотографии [5]
Виды съемки [1]
Авторы [26]
Обработка изображений [2]
Законодательство [14]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Друзья сайта


Сейчас на сайте: 0
Гостей: 0
Пользователей: 0

Каталог TUT.BY Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования
Могилевская Интернет-Галерея » Статьи » Фото-жизнь

“Вяртанне“. Персанальная фотовыстава Зіновія Шэгельмана
Шмат гадоў таму магілёускі дзіцячы хірург Зіновій Шэгельман, захоплены фатаграфіяй, аб’яднаў аднадумцаў у фотаклуб ”Вяселка”. І Магілёў з таго часу стаў без усякага перабольшвання сталіцай фотамастацтва ўсяго былога Саюза. “Вясёлкаўцы” імкнуліся ўстанавіць творчыя кантакты з падобнымі аб’яднаннямі не толькі сваёй краіны, але і замежжа. Праводзіліся шматлікія выставы, фотафестывалі. За час існавання клуба яго кіраўнік прымаў удзел амаль у 500 выставах і конкурсах, на якіх атрымаў больш 200 узнагарод за тэхнічнае і мастацкае майстэрства. Яго персанальныя выставы праводзіліся ў трыццаці гарадах краіны і замежжа. Ён стаў ганаровым членам фатаклубаў Аргенціны, Венгрыі, Польшчы і іншых краін. Амерыканская асацыяцыя фатографаў тройчы ўзнагароджвала фотамайстра тытулам “Зоркавы класс”. У 1988 годзе ён стаў членам міжнароднай федэрацыі фотамастацтва-АФИАП.
У недалёкім мінулым з творчасцю З. Шэгельмана азнаёміліся і бабруйчане пад час яго вернісажу ў нашым горадзе.
Аднак творчы лёс гэтага майстра фатаграфіі складваўся вельмі няпроста. Справа ў тым, што шэгельманаўская “Вясёлка” ззяла адасоблена ад кіруючых і накіроўваючых кабінетаў. Ідэалагічны гром грымнуў газетнымі артыкуламі і пратаколамі аб асуджэнні яго дзейнасці за нібыта “знявагу нашага лепшага ў свеце ладу, за скажэнне рэчаіснасці…” Цішыня і насцярожанасць вакол фотамайстака доўжылася амаль да канца 80-х гадоў.
Ў 1990 годзе З. Шэгельман выехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Ізраіль. Зрабіў ён гэта не толькі з-за цягі да “зямлі запаведнай”.
Пасля ад’езду ў Ізраіль З. Шэгельман удзельнічаў у 100 міжнародных салонах і атрымаў 12 медалёў, у тым ліку тры залатыя. Тут паспяхова прайшлі яго тры персанальныя выставы.
Сапраўднае мастацтва вышэй за часовыя паняцці і ідэялагічныя крытэрыі. Яно ўрэшце рэшт перамагае.Калісці на некатрых фотаработах Шэгельмана “запальвалася” забароненая тады шасціканцовая зорка Сіона. Цяпер у камяністыя пейзажы Ізраіля ён дадае сум-палёт бусловых крылляў Беларусі. І на выставы майстра зноў збіраюцца сябры і паклоннікі яго мастацтва. Сёлета яго персанальныя выставы з вялікім поспехам прайшлі ў Магілёве і Мінску.
І вось цяпер экспазіцыю фотомастака пад назвай “Вяртанне” бабруйчане могуць убачыць і ацаніць. Яна разгорнута ў гарадской Выставачнай зале і працягваецца да сярэдзіны верасня.
На гэтым вернісажы З. Шэгельман экспануе каля 100 чорна-белых фотаздымкаў. Некалькі яго работ выкананы з выкарыстаннем таніравання. Калекцыя ахоплівае трохгадовы перыяд яго творчаці пасля ад’езду з Беларусі. Больш палавіны яе займаюць рэпартажныя серыі яго новага дома.
Пад сваім вуглом бачання мастак паказвае старажытныя мясціны: Іерусалім, Аку, Цфат, Тэль-Авіў, Хайфу, Галаны, вусветна вядомы музей катастрофы еўрапецскага яўрэйства “Яд-Вашэм”.
Сюжэтныя фотаэцюды, мастацкія сімвалічна-псіхалагічныя і партрэтныя серыі – усё гэта асэнсаванне майстрам свайго далейшага шляху на пераломе ў жыцці і творчасці. Хтосьці ўсміхнецца, а хто і паспачувае яму, таму што не ўсе аднолькава ўспрымуць яго новую экспазіцыю. Аднак несумненна адно: яна стала падзеяй у культурным жыцці Бабруйска.

Падрыхтавала матэрыял да публікацыі С. Прывалава, дырэктар гарадской Выставачнай залы.
Бабруйскае жыцце №93 (17 жніуня 1993 г.)


Фотарэпрадукцыя Iгара Волкава

Категория: Фото-жизнь | Добавил: Алёфа (24.05.2008)
Просмотров: 255 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Найти на сайте:

Copyright © 2003-2008 BINRO.NET