Вы здесь

Першы клуб фотааматараў

Першы ў вобласці клуб фотааматараў створан на Магілёўскім чыгуначным вузле. Яго членамі сталі рэнгенатэхнік чыгуначнай бальніцы А. А. Рагоўскі, інжынеры П.В. Волк, П.А. Маліноўскі, рэвізор В.Г. Аляксейчык і іншыя. Іх сіламі арганізавана вялікая фотавыстаўка на тэму: “Жыццё і быт чыгуначнікаў”. Яна дэманструецца зараз у Доме культуры чыгуначнікаў. Рыхтуецца другая выстаўка: “Жанчыны-чыгуначніцы”, якая адкрываецца напярэдадні 8-га сакавіка.
Пры клубе фотааматараў абсталяван кабінет – лабараторыя. Тут адзін раз у тыдзень праводзяцца тэарытычныя занякі членў клуба, арганізуюцца творчыя дыскусіі, калектыўнае абмеркаванне новых работ фотааматараў.

Магілеўская праўда №46, 4 сакавіка 1964 г.