Вы здесь

“Свет – вачамі юных”

У МАГІЛЁЎСКІМ ПАЛАЦЫ ПІЯНЕРАЎ І ШКОЛЬНІКАЎ АДКРЫТА ПЕРШАЯ МІЖРЭСПУБЛІКІНСКАЯ ВЫСТАЎКА ЮНЫХ ФОТААМАТАРАЎ.

Свет, які нас акруджае, разнастайны і дзіўны. Кожны дзень адкрываем мы для сябе штосьці новае, пазнаём раней невядомае. I ў гэтым пазнанні выдатным паіочнікам з’яўляецца фотаапарат. Фатаграфія даўно і трывала ўвайшла ў жыцце школьнікаў. Тысячы юных фотааматараў у нашай краіне аб’яднаны ў фотагурткі і фотаклубы, дзе яны вывучаюць асновы фатаграфічнага майстэрства, развіваюць назіральнасць, адкрываюць акно ў свет прыгожага.
Міжрэспубліканская фотавыстаўка “Свет – вачамі юных”, прысвечаная 60-годдзю Вялікага Кастрычніка, арганізавана абласным камітэтам камсамола, Палацам піянераў і школьнікаў і народным фотакінаклубам “Вясёлка”. У ёй удзельнічаюць дзіцячыя калектывы з Расійскай Федэрацыі, Украіны, Беларусі і Прыбалтыйскіх рэспублік. З 1.100 прысланых фатаграфій журы адабрала для экспазіцыі 295 здымкаў аўтараў з 54 фотагурткоў і фотаклубаў. Калекцыя фотагуртка – арганізатара Палаца піянераў зацверджана для паказу па-за конкурсам.
Работы ацэнены ў дзвюх узрастовых катэгорыях (да 14 год і ад 14 ла 17 год) па раздзелах: партрэт, пейзаж, жанр, серыя фатаграфій. Галоўны прыз выстаўкі прысуджаны маладзёжнаму фотаклубу “Лютур” з г. Омска (кіраўнік Б.В. Чыгішаў).
Аўтары прадстаўленых выстаўцы фатаграфій расказваюць пра свет, які нас акружае, пра жыцце сваіх аднагодкаў, вучобу, спорт, працоўных і патрыятычнае выхаванне апяваюць прыгажосць і разнастайнасць роднай прыроды. Пра тое, як гэта ім удалося – меркаваць вам, паважаныя магілеўчане.

З.Шегельман, старшыня журы выстаўкі.

На здымках: 1. Леанід Красата, 16 год (Сімферопаль). “Аднакласніца”.
2. Андрэй Іваноў, 12 год (Чэлябінск). “Добра сядзець за выдатніцай”.
3. Сяргей Разуменка, 15 год (Магілеў). “Практыканткі”.

Магілеўская праўда №227, 19 лістапада 1977 г.