Вы здесь

Творчасць фотамайстроў

Ці ведаеце вы, што такое мастацкая фатаграфія? Калі хочаце даведацца, то абавяскова схадзіце на выстаўку абласнога фотаклуба “Магілёў”, якая адкрыта ў Магілёўскім музеі дзекабрыстаў.
Гэтай творчай справаздачай магілёўскія фотааматары сустрэлі 1989 год - год 150-гадовага юбілею сусветнай фатаграфіі.
На выстаўцы вы ўбачыце, наколькі разнастайныя жанры фатаграфіі, шырокі дыяпазон тэхнічных прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца фотамайстрамі для адлюстравання свайго творчага крэда.
Гэтая экспазіцыя аднавіла дыялог паміж фотааматарамі і гледачамі- магіляўчанамі, спынены ў 1982 годзе пасля распаду народнага фотакінаклуба “Вясёлка”, што доўгі час дзейнічаў пры гарадскім Доме культуры.

І. Савосіна
Магілеўская праўда 1989 г.