Фотакінаклуб “Вясёлка”

Магілёўскі гарадскі фотакінаклуб “Вясёлка”, які ўдастоены ганаровага звання народны, аб’ядноўвае больш за 50 чалавек. Сярод іх рабочыя і інжынеры, настаўнікі і артысты, студэнты і навучэнцы – людзі самых розных узростаў і прафесій. Усіх іх збліжае любоў да фотакінамастацтва.
За пяць гадоў існавання клуба кінааматары стварылі 25 дакументальных, відавых і ігравых фільмаў. Яны расказваюць аб подзвігах магіляўчан у гады Вялікай Айчыннай вайны, іх стваральнай працы, гісторыі старажытнага горада на Дняпры. Членамі фотасекцыі арганізуюцца тэматычныя выстаўкі, рэгулярна выпускаецца фотастэнд “Магілёў у яб’ектыве”.

На здымку: ідзе аабмеркаванне здымкаў для чарговай фотавыстаўкі “Магілёў і магіляўчане”,
Фота М. Жалудовіча.(БЕЛТА).
Звязда №42, 19 лютага 1977 г.